Справамі зніклых беларусаў зоймецца Рада бяспекі ААН?
Лідэры беларускай апазіцыі ды грамадзянскай супольнасці звярнуліся ў Раду бяспекі ААН. Яны просяць правесці міжнароднае расследаванне справаў зніклых беларусаў – Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Пад зваротам падпісаліся Станіслаў Шушкевіч, Мечыслаў Грыб, Андрэй Саннікаў, Алесь Бяляцкі, Міхаіл Марыніч ды іншыя. Зварот накіраваны міністрам замежных справаў пастаянных сяброў Рады бяспекі ААН – Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі ды ЗША.
Першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пятро Садоўскі ў каментары Еўрарадыё паведаміў, што ў міжнароднай палітыцы такія прэцэдэнты ўжо былі:
Садоўскі: "Я ў прыватнасці ставіў подпіс пад зваротам на адрас шэфа Дзярждэпа ЗША Хілары Клінтан і ў ААН. Прэцэдэнты такія ёсць. Прэцэдэнт – Судан, прэцэдэнт, па-мойму, – Ліван... Былі прэцэдэнты, што гэта мела пэўную эфектыўнасць, ішло абмеркаванне і г.д. Нягледзячы на тое, які будзе эфект, але ёсць такое паняцце, як піяр у палітыцы..."
Як адзначыў Садоўскі, самі рашэнні камітэтаў і падкамітэтаў ААН не маюць юрыдычнай сілы, а толькі палітычнае значэнне.
Садоўскі: "Але калі ўслед за гэтай акцыяй адбудуцца нейкія крокі пэўных урадаў, міжнародных арганізацый, рашэнні якіх маюць абавязковы характар, то гэта можа быць эфектыўна".
Фота: Хартыя'97