Справу па факце атручвання беларускіх дзяцей на Украіне могуць закрыць
Крымінальная справа па факце атручвання 34 беларускіх дзяцей, якія адпачывалі ў аздараўленчым лагеры “Чайка” ў Адэскай вобласці Украіны, можа быць закрытая. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў пракурор Белгарад-Днястроўскага раёна Уладзімір Жыгун:
“Прадстаўнікі санэпідэмстанцыі далі нам сваё заключэнне (там была камісія і праводзіліся даследаванні). Яны прыйшлі да высновы, што няма атручвання. Такім чынам у нас паўстала пытанне: што рабіць далей?”
Нагадаем, што ў ноч з 21 на 22 чэрвеня ў некалькіх дзесяткаў беларускіх дзяцей з’явіліся сімптомы атручвання, іх змясцілі ў мясцовую бальніцу. Агулам у лагеры “Чайка” адпачываюць каля 400 дзяцей.
Пракуратура распачала крымінальную справу па артыкуле “Халатнасць”. Пасля гэтага пачаліся праверкі ўсіх аздараўленчых лагераў Адэскай вобласці. У бальніцы дзеці знаходзіліся 3-4 дні, пасля чаго іх выпісалі і адправілі назад у лагер.
Пракурор Жыгун патлумачыў, чым эпідэміолагі зараз тлумачаць здарэнне:
“Дзеці прыбылі з іншай мясцовасці. Да таго ж асобныя дзеці былі з чарнобыльскай зоны і тыя прадукты харчавання, якія яны ўжывалі, і сталі крыніцай расстройства стрававання”.
Пакуль следчы пракуратуры Белгарад-Днястроўскага раёна вывучае дакументы справы. Рашэнне па ёй будзе прынятае ў бліжэйшыя дні.