Спявачку Мадонну выпісалі з лякарні

Мадонна / AP, ілюстрацыйнае фота
Мадонна / AP, ілюстрацыйнае фота

Спявачку Мадону выпісалі з лякарні. Яна ўжо знаходзіцца ў сябе дома ў Нью-Ёрку і пачуваецца лепш пасля знаходжання ў рэанімацыі, перадае Бі-Бі-Сі.

Як распавядала Еўрарадыё, у суботу Мадонну шпіталізавалі з сур'ёзнай бактэрыяльнай інфекцыяй. Ёй увялі трубку ў трахею, каб зрабіць штучную вентыляцыю лёгкіх.

Прычына інфекцыйнага захворвання пакуль не зразумелая. Аднак дактары адзначаюць, што стан спявачкі патрабаваў лячэння ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

64-гадовая спявачка была вымушана адкласці сямімесячнае сусветнае турнэ, пачатак якога быў запланаваны на бліжэйшыя тыдні. У рамках тура Celebration у Мадонны было запланавана каля 50 канцэртаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі