Спыняецца папяровая фабрыка "Герой працы" ў Добрушы

24 снежня спыніла вытворчасць Добрушская папяровая фабрыка “Герой працы”. Калектыў прадпрыемства, акрамя дзяжурных службаў, сыходзіць у адпачынак да 12 студзеня, паведамляе Радыё "Свабода". На фабрыцы цяпер працуе амаль 1200 чалавек. Нявыкарыстаны адпачынак альбо частку яго мае прыкладна траціна калектыву. Астатнія пойдуць у вымушаны адпачынак з захаваннем дзвюх трацінаў заробку — з разліку сярэднямесячнай стаўкі ў памеры 220 тысяч рублёў.

Калядна-навагоднія вакацыі “Героя працы” выкліканыя фінансавым крызісам, з-за якога фабрыка страціла спажыўцоў. На склад прадпрыемства працаваць не можа, бо замарожваюцца абаротныя сродкі і ўсё іншае. Украіна адмовілася ад Добрушскай прадукцыі ў сувязі з абвалам курсу грыўны. А ў Расіі ўсе сыходзяць на калядныя вакацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі