Стала вядома дата пачатку суду ў Беларусі над аўтарамі расійскага сайта

Стала вядома дата пачатку суду ў Беларусі над аўтарамі расійскага сайта

Стала вядома дата пачатку суду ў Беларусі над аўтарамі расійскага сайта “Рэгнум” — 18 снежня. Па гэтай гучнай справе, якую разгледзіць Мінскі гарадскі суд, праходзяць Юрый Паўлавец, Сяргей Шыптэнка і Дзмітрый Алімкін. Беларускія праваахоўнікі іх затрымалі ў снежні мінулага года. Усе трое пісалі артыкулы пра сітуацыю ў Беларусі пад псеўданімамі. У жніўні 2017-га Паўлаўцу і Шыптэнку выставілі абвінавачванні ў распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы, а таксама ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Алімкіна вінавацяць толькі ў распальванні варажнечы.

У справе ёсць і чацвёрты фігурант — Юрый Баранчык, беларускі грамадзянін, які жыве ў Расіі і працуе на “Рэгнуме”. Яго аб’явілі ў міжнародны вышук (абвінавачваецца ў распальванні варажнечы), у сакавіку Баранчыка затрымалі ў Маскве, але неўзабаве адпусцілі (з-за кратаў ён дасылаў ліст расійскаму прэзідэнту, прасіў прадстаўлення палітычнага прытулку). Беларускія праваахоўнікі так і не дамагліся яго выдачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі