Стала вядома назва арганізацыі, якая выраніла корпус рэактара АЭС
"Расатам" не атрымліваў ад Беларусі ніякіх афіцыйных апавяшчэнняў пра замену корпуса рэактара на Астравецкай АЭС. Пра гэта заявіла прэс-служба расійскай дзяржаўнай карпарацыі.
"Расатам" лічыць заўчасным што-небудзь каментаваць, так як афіцыйных заяваў з беларускага боку да нас не паступала", — цытуе інфармагенцтва БЕЛТА заяву прэс-службы "Расатама". Раней расійскія СМІ са спасылкай на міністра энергетыкі Беларусі Уладзіміра Патупчыка паведамлялі, што афіцыйны Мінск вырашыў замяніць корпус рэактара, які зваліўся з вышыні 4 м.
Таксама прэс-служба "Расатама" паведаміла, што "няштатную сітуацыю" з корпусам рэактара дапусціла субпадрадная арганізацыя ЗАТ "Сезам" ("Севзапатоммонтаж"). Гэтае закрытае акцыянернае таварыства не ўваходзіць у структуру расійскай дзяржкарпарацыі.