Стала вядома, што будзе з квіткамі на праезд пасля дэнамінацыі

Стала вядома, што будзе з квіткамі на праезд пасля дэнамінацыі

Напрыканцы чэрвеня ў Мінску з'явяцца новыя квіткі на праезд у грамадскім транспарце. На іх будуць назначаныя два кошты — у цяперашнім выглядзе і дэнамінаваным, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на філіял "Агенцтва Мінсктранс".

Разам з тым і цяперашнія, "пяціысячныя" квіткі застануцца сапраўднымі. Як заявіла першая намесніца дырэктара філіяла "Агенцтва Мінсктранс" ГП "Мінсктранс" Наталля Клімковіч, ніякіх абмежаванняў на квіткі ў 5000 і 5500 рублёў не будзе. Яны будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль не памяняюцца тарыфы на праезд.

Такім чынам, з 1 ліпеня пасажыры змогуць аплачваць праезд цяперашнімі квіткамі, так і новымі, на якіх будуць стаяць дзве цаны — "5000 рублёў і 50 капеек".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі