Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў на хакейным чэмпіянаце свету
Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў на хакейным чэмпіянаце свету ў Расіі. Усе чатыры матчы пройдуць у чацвер, 19 траўня. У іх згуляюць: Чэхія — ЗША (пачатак у 16.15), Расія — Нямеччына (20.15), Фінляндыя — Данія (16.15), Канада — Швецыя (20.15).
Паўфінальныя матчы прызначаныя на 21 траўня, а фінал — на 22-е.
Вынікі апошніх матчаў групавога раўнда: Беларусь — Францыя — 3:0, ЗША — Славакія — 2:3, Канада — Фінляндыя — 0:4, Расія — Швецыя — 4:1, Чэхія — Швейцарыя — 5:4, Латвія — Нарвегія — 1:3.
У групе "А" зборныя фінішавалі з наступнымі вынікамі: Чэхія — 18 ачкоў, Расія — 18, Швецыя — 13, Данія — 11, Нарвегія — 8, Швейцарыя — 8, Латвія — 6, Казахстан — 2 ачкі.
Група "В": Фінляндыя — 21, Канада — 18, Нямеччына — 13, ЗША — 10, Славакія — 8, БЕЛАРУСЬ — 6, Францыя — 5, Венгрыя — 3 ачкі.
З эліты выбываюць Казахстан і Венгрыя, іх замяняюць Італія і Славенія. Зборная Беларусі з цяжкасцю захавала месца сярод мацнейшых дружын свету.