Хакеісты Расіі заваявалі трэцяе месца на чэмпіянаце свету
У матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Расіі ў сябе дома перамагла каманду ЗША з лікам 7:2 (2:0, 3:1, 2:1).
Расійская каманда практычна ўвесь час трымала ініцыятыву ў сваіх руках. Толькі на пачатку трэцяга перыяду амерыканцы сталі цясніць расіян, аднак неўзабаве тыя зноў пайшлі ў наступ. Дзве шайбы расіянам забіў Фрэнк Ватрана (34, 43). У расіян дублем адзначыўся Сяргей Мазякін (13, 53). Акрамя таго, забітыя шайбы на сваім рахунку маюць Вячаслаў Вайноў (6), Іван Цялегін (29), Яўген Дадонаў (32), Арцемій Панарын (35), Вадзім Шыпачоў (59).