Сталіцы Казахстана збіраюцца вярнуць назву Астана

Сталіцы Казахстана збіраюцца вярнуць назву Астана

Сталіца Казахстана гораду Нур-Султан могуць вярнуць ранейшую назву — Астана, піша vlast.kz.

З такой прапрановай выступіла група дэпутатаў парламента. І прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў пагадзіўся з прапановай. Цяпер прапанова ўключаная ў праект канстытуцыйнага закона.

"Прэзідэнт паінфармаваны пра гэтую ініцыятыву дэпутатаў, якія ў сваю чаргу абапіраліся на прапановы, якія неаднаразова выказваліся падчас сустрэч з насельніцтвам, а таксама ў шматлікіх зваротах грамадзян у перыяд рэферэндуму. Прапанова парламентарыяў ўключана ў праект канстытуцыйнага закона са згоды кіраўніка дзяржавы", — паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Руслан Жалдзібай.

Але іншым аб'ектам, названым у гонар Нурсултана Назарбаева, прапануецца пакінуць гэтае імя. Па словах прэс-сакратара, Такаеў лічыць гістарычным фактам вырашальную ролю Нурсултана Назарбаева ва ўмацаванні казахстанскай дзяржаўнасціі станаўленні сталіцы.

Астана была перайменаваная ў Нур-Султан у 2019 годзе, калі кіраўніком дзяржавы стаў Такаеў. Ён жа выступіў з ініцыятывай перайменавання сталіцы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі