Старшыня Еўрапарламенту прызнаў, што Еўрасаюз чакае крызіс
Адмова большасці насельніцтва Ірландыі падтрымаць на рэферэндуме Лісабонскую дамову "пагрузіла Еўрасаюз у крызіс", які прыпыніць пашырэнне, заявіў старшыня Еўрапарламенту Ханс-Герт Потэрынг. "Пакуль дамова не набудзе моцы, не можа быць прыёму новых чальцоў, за выключэннем, магчыма, Харватыі, " - сказаў ён. Сп. Потэрынг выказаўся за то, каб ратыфікацыйныя працэсы ў ЕС здзяйсняліся выключна парламенцкім шляхам. "Гэта парламенты павінны прымаць палітычныя рашэнні. І калі з прынятымі рашэннямі будуць не згодныя(грамадзяне), на выбарах можна прагаласаваць за іншую партыю або іншага палітыка", - раней заявіў Потэрынг.
12 чэрвеня ў Ірландыі на рэферэндуме па Лісабонскай дамове супраць яго прыняцця выказаліся 53,4% жыхароў краіны, за прагаласавалі 46,6% выбарцаў. Ірландыя - адзіная краіна Еўрасаюза, дзе новая дамова мела прайсці праз ухвалу на рэферэндуме. Астатнія чальцы ЕС ратыфікуюць дакумент парламенцкім шляхам.
ONET