Старшыня ПАСЕ: На жаль, мы не ўбачылі пазітыўных крокаў з боку Беларусі
Па словах старшыні Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Меўлюта Чавушаглу, Беларусь па-ранейшаму не падзяляе еўрапейскія каштоўнасці. Такую заяву ён зрабіў 4 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Страсбургу на адкрыцці чарговай сесіі ПАСЕ. Як адзначае БелаПАН, Чавушаглу падкрэсліў, што асамблея хацела надаць Беларусі статус спецыяльна запрошанага. Кіраўнік ПАСЕ нагадаў, што ён быў адным з тых дэпутатаў асамблеі, хто з 2003 года выступаў за развіццё дыялогу паміж Саветам Еўропы і Беларуссю. І лік чальцоў ПАСЕ, хто падтрымліваў ідэю беларуска-еўрапейскага дыялогу, павялічваўся. Але прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у краіне разбурыла пазітыўную атмасферу, сказаў Чавушаглу.
Па словах палітыка, ён нічога не чакае ад Беларусі падчас прэзідэнцкай кампаніі, але спадзяецца, што пасля выбараў краіна распачне неабходныя крокі.
Нагадаем, апошняя рэзалюцыя ПАСЕ стала рэакцыяй на растрэл сёлета ў сакавіку ў Беларусі 25-гадовага Андрэя Жука і 30-гадовага Васіля Юзэпчука.