Старшынёй Маладога Фронту стаў Дзяніс Урбановіч
На сойме Маладога Фронту абралі новага старшыню арганізацыі. Ім стаў Дзяніс Урбановіч, актыўны ўдзельнік руху ў абарону Курапатаў.
Сёлета Урбановіч часта прымаў удзел у акцыях ля рэстарана “Паедзем паядзім”, збудаванага ля месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. За гэта ён неаднаразова затрымліваўся, атрымліваў штрафы і арышты.
Папярэднім кіраўніком Маладога Фронту быў Яўген Васьковіч, якога абралі на гэтую пасаду год таму.