Статкевіч і Ус маюць па 100 тысяч подпісаў, Кастусёў спадзяецца набраць сёння

Пра сто тысяч сабраных подпісаў у сваю падтрымку заявіў лідэр аргкамітэта па стварэнні БСДП "Народная Грамада" Мікола Статкевіч. Па яго словах, якія перадае nn.by, палітык плануе сабраць да канца тэрміну каля 110-115 тысяч. Прыкладна сто тысяч сабраных подпісаў мае і Дзмітрый Ус. У БНФ за Рыгора Кастусёва сто тысяч збіраюцца набраць акурат сёння, 25 кастрычніка. Кандыдат ад БХД Віталь Рымашэўскі заяўляе, што зараз мае прыкладна 90 тысяч подпісаў. Рымашэўскі плануе сабраць 105 тысяч подпісаў да чацвярга. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі