Страшная аварыя на трасе Мінск — Магілёў: "Фольксваген" разарвала на часткі
12 кастрычніка ў другой палове недалёка ад вёскі Забалацце (Бялыніцкі раён) адбылася страшная аварыя. Пасля сутыкнення з грузавіком аўтамабіль “Фальксваген Пасат” літаральна разарвала на дзве часткі.
Відэа: Еўрарадыё.
Каля аўтамабіля ляжыць цела, накрытае блакітнай плёнкай. Крыху далей, пахіснуўшыся, стаіць грузавік, з якім адбылося сутыкненне. Транспартныя сродкі рухаліся ў адным напрамку.