Студэнт скінуўся з даху інтэрната БДУКіМ, які не зачынілі пасля рамонту

Студэнт скінуўся з даху інтэрната БДУКіМ, які не зачынілі пасля рамонту

У першым інтэрнаце БДУКіМ студэнт здзейсніў суіцыд, скочыўшы з даху, які быў адкрыты пасля рамонту. Пра гэта паведамляе ТГ-канал "Отчислено". Здарэнне адбылося позна ўвечары 6 чэрвеня. Самазабойцам апынуўся студэнт з Кітая.

Паводле відавочцаў, хлопцу крычалі, каб ён злазіў і ішоў піць піва. Іншыя кажуць, што чулі ўдар аб зямлю. На месцы здарэння працавалі следчыя і перакладчык. 

У Следчым камітэце TUT.by пацвердзілі інфармацыю пра самагубства, паведаміўшы, што па факце здарэння праводзіцца праверка. У інтэрнаце журналістам партала сказалі, што студэнт пакінуў перадсмяротную запіску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі