Студэнты падалі заяўку на правядзенне ў Мінску мітынгу супраць адмены льгот
Прадстаўнікі студэнцтва падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 20 траўня на плошчы Бангалор мітынгу супраць адмены льготаў.
Пра гэта паведаміла старшыня камісіі па правах вучнёўскай моладзі грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Таццяна Гацура, якая падпісала заяўку на акцыю. Паводле яе слоў, акцыя будзе мець непалітычны характар і пройдзе пад лозунгамі "Мы не хочам быць зайцамі!" і "Мы супраць адмены льготаў!".
Яе лагатыпам будзе заяц - сімвал безбілетнага праезду. У аргкамітэт увайшлі пяць маладзёжных арганізацый і прадстаўнікі большасці мінскіх ВНУ. Падчас мітынгу таксама плануецца выступленне вядомых беларускіх музыкаў.
Паводле слоў Гацуры, на будучым тыдні пачнецца адсылка заказнымі лістамі сабраных подпісаў супраць адмены льгот дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, спікеру парламента Уладзіміру Канаплёву і прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.