"Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага не зачыняецца"

Заявіў дырэктар праграмы Ян Маліцкі. Такая заява стала абвяржэннем чутак, што праграма зачыняецца. Такія плёткі з'явіліся пасля паказанай па БТ праграмы "Панарама", дзе ўзяў удзел адзін са студэнтаў праграмы, які распавядаў пра жахі ягонага побыту ў Польшчы, а напярэдадні гэтая ж асоба заявіла польскім СМІ, што супрацоўнічала з КДБ.

Праграма не зачыніцца, і болей за тое — калі будзе патрэба, Польшча гатовая прыняць новых рэпрэсаваных студэнтаў. На пытанне, якія будуць крытэрыі прыёму сёлета і якія намаганні арганізатары прыкладуць, каб пазбегнуць леташніх памылак, Ян Маліцкі адказаў коратка:

"Вы занадта спяшаецеся — яшчэ толькі сакавік, няма куды спяшацца".

Спозненая арганізацыя і сталася найвялікшай прычынай нараканняў летась.
Ці чакаць новых каліноўцаў, выявіцца ў чэрвені, а пакуль каліноўцы пасля нязданай сесіі пакрысе вяртаюцца дамоў.

Колькі такіх экс-студэнтаў у бюро праграме, нашаму радыё сказаць адмовіліся: маўляў, "пакуль вядома, што 6 студэнтаў не распачалі вучобу", але паводле непацверджаных звестак, адлічаных ці тых, хто з уласнай волі вырашыў вярнуцца, налічваецца каля 80 чалавек.

Фота kprm.gov.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі