Сучасны мастацкі тэатр, дзе працуе Дудзінскі, высяляюць з КЗ "Мінск"

Сучасны мастацкі тэатр, дзе працуе Дудзінскі, высяляюць з КЗ "Мінск"

З канцэртнай залы "Мінск" высяляюць недзяржаўны Сучасны мастацкі тэатр, піша "Наша Ніва". 

Тэатр ставіць злабадзённыя спектаклі, а адзін з яго вядучых акцёраў — Дзяніс Дудзінскі, які нядаўна адбываў арышт на Акрэсціна.

"Нас папярэдзілі, што дамова [арэнды. — Еўрарадыё] заканчваецца напрыканцы верасня і працягваць яе нам не будуць. Сказалі, што распараджэнне зверху", — распавёў дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра Уладзімір Ушакоў.

Дарэчы, 25 верасня тэатр будзе святкаваць 16 гадоў сваёй дзейнасці. Увесь гэты час артысты выступалі ў сценах КЗ "Мінск". Па словах Ушакова, малую залу КЗ рабілі спецыяльна пад іх тэатр. 

Апошнія спектаклі тэатра на сцэне КЗ "Мінск" пройдуць у верасні: 19-га — "Тарцюff", 25-га — "Дракон", 26-га — "Дзяніскавы расказы". Квіткі яшчэ можна набыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі