Суд адмовіў экс-кандыдату ў Палату прадстаўнікоў у абароне гонару
Баранавіцкі суд адмовіў прадпрыймальніку, былому кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Чарнавусу ў задавальненні яго заявы аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі ад выпадаў раёнкі “Наш край”.
Чарнавус лічыць, што карэспандэнт газеты Мікалай Худэнка скажаў факты яго грамадскай дзейнасці, паказваў яго ў негатыўным святле перад жыхарамі раёна. Прадпрымальнік запатрабаваў ад Худэнкі і газеты абвяржэння і прабачэння.
Менавіта Мікалай Чарнавус звяртаўся да прэзідэнта і прэм’еркі Ўкраіны з просьбай размясціць гуртовыя кірмашы бліжэй да мяжы, каб беларускім прадпрымальнікам было лягчэй набываць тавары. Пра гэта і пісала газета “Наш край”, але на думку Чарнавуса, у абразлівых для яго танах.
У задавальненні заявы баранавіцкі суд адмовіў, і Мікалай Чарнавус збіраецца падаць касацыйную скрагу ў вышэйшую інстанцыю.