Суд над Аўтуховічам і Асіпенкам пачнецца 10 сакавіка
Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі. Пра гэта, па звестках Радыё "Свабода", паведаміла адвакатам абвінавачаных сакратар суддзі Аляксея Цяцюхіна, які будзе весці працэс. Як адзначыў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка, працэс пачнецца ў адкрытым рэжыме, але потым па рашэнні бакоў яго могуць і закрыць.
Нагадаем, Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенку арыштавалі ў Ваўкавыску 8 лютага 2009 года і дагэтуль трымаюць ў мінскім следчым ізалятары. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту супроць высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і ў падпале дома міліцыянта. Сваёй віны Аўтуховіч і Асіпенка не прызнаюць і кажуць, што іх пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць.