Суд у Крыме ўзяў пад варту ўсіх 24 украінскіх маракоў

Суд у Крыме ўзяў пад варту ўсіх 24 украінскіх маракоў

Суд у Крыме ўзяў пад варту на два месяцы ўсіх 24 маракоў, якія былі на караблях, захопленых расіянамі 25 лістапада, перадае hromadske.ua. Два сярод іх — службоўцы СБУ.

Іх вінавацяць у незаконным перасячэнні мяжы з Расіяй у Чорным моры. 

25 лістапада два ўкраінскія катэры і буксір выйшлі з порта Адэсы ў порт Марыупаля. Каля Керчанскага праліву расійскае судна пратараніла ўкраінскі буксір і пашкодзіла яго. Потым расіяне абстралялі і захапілі ўкраінскія караблі. 

Расіяне заяўляюць, што ўкраінцы зайшлі ў іх тэрытарыяльныя воды. Інцыдэнт яны характарызуюць як правакацыю з боку Украіны.  

Украіна і дзяржавы Захаду заяўляюць аб правакацыі з боку Расіі. 

Паводле апошніх звестак, падчас нападу былі параненыя шэсць украінскіх маракоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі