За "марш недармаедаў" суддзі давалі да 15 сутак арышту (спіс)

За "марш недармаедаў" суддзі давалі да 15 сутак арышту (спіс)

У чацвер у Мінску, Магілёве і Гродне прайшлі суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска судзілі затрыманых пасля дазволенага ўладамі "марша недармаедаў", які адбыўся 15 сакавіка.  Як перадае з суда журналіст Еўрарадыё Арцём Мартыновіч, суддзі адпраўлялі затрыманых на суткі. Алег Ворса і Арцём Маркін асуджаныя на 12 сутак арышту кожны, Арцём Салавей — на 14 сутак, Павел Маркаў — на 15 сутак. 

У судзе выявілася, што Маркаў — расійскі грамадзянін, які прыехаў у Мінск. Па яго словах, ён не ўдзельнічаў у акцыі, а трапіўся амапаўцам пад гарачую руку, калі тыя выцягвалі людзей з тралейбуса. На знак пратэсту супраць прысуду Маркаў абвясціў галадоўку. 

Алена Дубовік асуджаная на 12 сутак арышту (суддзя — Валерый Есьман), яна абвесціла галадоўку. Прэс-служба Цэнтральнага суда назвала іншыя прысуды: Беланогаў — 14 сутак, Вярыга — 12, Кузняцоў — 12, Навумовіч — 13, Немік — 13, Аўдзеенка — 12 сутак арышту.

Праваабаронцы паведамляюць пра іншыя прысуды. 12 сутак атрымалі Максім Курцоў і Сяргей Ворса. Марыну Дубіну асудзілі на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Арсень Канаплёў атрымаў 13 сутак арышту, Яўген Дзевяткоўскі — 15, Лізавета Пракопчык — 13, Сяргей Мацкойць — 15 сутак.

З'явіліся звесткі пра новыя прысуды: Пiшчэлiн Юрый — 12 сутак, Аляксандр Скурыдзін — 12, Васіль Аўчарэнка — 14, Ларыёнаў — 12, Анастасія Ранько — 12, Уладзіслаў Лобаў — 15, Пармон — 3 сутак.

У Магілёве Алег Мяцеліца атрымаў 12 сутак, Ігар Чырак — 15. Аляксандр Царук атрымаў 575 рублёў штрафу, Канстанцін Чарноў — 460 рублёў, Алена Крэнь — 230 рублёў, Алена Кісель — 345 рублёў.

Новыя прысуды ў Мінску: Пётр Маркелаў — 12, Андрэй Навакоўскі — 12, Дзмітрый Мітрашэўскі — 15, Каптур — 12 сутак.

У Гродне Аляксандр Лаўрэнцьеў асуджаны на 15 сутак арышту, столькі ж атрымаў у Магілёве Дзмітрый Люнтаў. У Магілёве суддзя Вікторыя Палякова папярэдзіла пенсіянера, ліквідатара-чарнобыльца Аляксандра Нажэнку. Перад гэтым ён прасіў не штрафаваць яго, а прысудзіць адміністрацыйны арышт, паколькі збірае грошы на аперацыю, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі