Судзяць звольненых настаўніц з Дружнага

Сёння ў судзе Пухавіцкага раёну распачаліся слуханні справы былых настаўніц з пасёлку Дружны Настассі Паповай і Таццяны Дыльковай. Яны ўдзельнічалі 25 красавіка ў несанкцыянаваным мітынгу жыхароў пасёлку, якія пратэставалі супраць будаўніцтва заводу ядахімікатаў.  На самым пачатку судовага паседжання Н.Папова заявіла пра сваю невінаватасьць і запатрабавала адваката. Хадайніцтва было задаволена. Суд перанесены на 11 чэрвеня.

Н.Папова і Т.Дылькова працавалі ў школе №1 пасёлку Дружны. Цяпер іх вымусілі напісаць заявы на сыход з уласнага жадання.

Супраць будаўніцтва заводу пратэстуюць жыхары пасёлкаў Дружны, Свіслач, Рудзенск, Дукора ды іншых паселішчаў. Яны звярталіся з заявамі пратэсту ў Канстытуцыйны суд, пракуратуру, урад краіны і да Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер збіраюць подпісы пад зваротам у ААН і АБСЭ.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі