Супраць Абсалютбанка пачалі крымінальную справу з-за забойства касіра
Пракуратура Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб Абсалютбанка ў сувязі з забойствам касіра абменніка ва ўніверсаме "Аўтазаводскі".
Як распавёў прадстаўнік Генпракуратуры Пётр Кісялёў, на дадзеным этапе яшчэ не вызначана у адносінах каго канкрэтна будзе праводзіцца расследаванне. Трэба вызначыць, хто адказваў за арганізацыю мер бяспекі ў пункце абмену валют.
Па словах Кісялёва, расследаванне крымінальнай справы знаходзіцца на кантролі ў Генпракуратуры, створана аператыўна-следчая група, у якую ўвайшлі чатыры пракуроры.
Следства адпрацоўвае розныя версіі забойства, выяўлены я доказы, якія могуць служыць ключом да раскрыцця злачынства. Адна з версій следства — касіра маглі забіць “гастралёры”, перадае “Інтэрфакс-Захад”.