Супрацоўнікам БЕЛТА абмежавалі доступ да інтэрнэту з-за парнаграфіі?

Карэспандэнтам БЕЛТА забаранілі карыстацца некаторымі сайтамі ў інтэрнэце. Як паведамляе сайт resurs.by, супрацоўнікі агенцтва не маюць доступа на публічныя паштовы сервісы gmail.com, mail.ru, rambler.ru, а таксама на Youtube і серверы з фільмамі. Забарона нібыта была накладзеная пасля таго, як агенцтва атрымала рахунак за спампаваныя відэафайлы памерам 2 мільёны рублёў. У выніку ўнутранага раследавання калектыў прыйшоў да высновы, што нехта напампаваў шмат парнаграфіі.

У цэнтры сувязі і аўтаматызаваных сістэм БЕЛТА Еўрарадыё паведамілі, што пошта працуе, а тое што няма доступу да некаторых сайтаў у працоўны час гэта добра.

Супрацоўнік БЕЛТА: А вы лічыце, што гэта няправільна, што забаранілі ў асабістых цэлях карыстацца? Я ведаю, многія прадпрыемствы забараняюць карыстацца ў працоўны час інтэрнэтам. Толькі пасля працы. У працоўны час людзі працуюць. А сайты ў нас усе працуюць. Калі зачынены порнасайты, то гэта і добра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі