Супрацоўнікі ДАІ атрымаюць ноўтбукі не для гульняў, а для сувязі з базай

Патрульная машына ДАІ з ноўтбукам з’явіцца ў наступным годзе ў кожным раёне Беларусі. Бліжэйшым часам будуць закупленыя каля 150 партатыўных камп’ютараў. Мяркуецца, што гэта дазволіць супрацоўнікам дарожна-патрульнай службы аператыўна звязацца з базай даных і атрымаць інфармацыю аб адміністрацыйных правапарушэннях, пазбаўленні правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Таксама ноўтбукі мусяць дапамагчы ў вышуку скрадзеных аўтамабіляў і правапарушальнікаў, паведамляе газета “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі