Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі адбудзецца - МЗС Беларусі
Беларусь і Украіна ўзгадняюць тэрміны сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краін. Пра гэта сёння заявіў начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Беларусі Андрэй Папоў, інфармуе Інтэрфакс.
Нагадаем, у панядзелак Еўрарадыё паведаміла, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі можа прайсці 27 чэрвеня ў Чарнігаве.
Учора з'явілася інфармацыя пра тое, што афіцыйны Мінск звярнуўся з просьбай да Кіева правесці сустрэчу ў першай палове ліпеня. Аднак інфармацыйнае агенцтва "Українські новини" пацвердзіла, што якраз 27 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Украіну.