Сустрэчы Ўладзіміра Макея ў Кіеве прайшлі без удзелу журналістаў
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч плануе вясной сёлета ажыццявіць візіт у Беларусь. Гэта стала вядома па выніках паездкі ў Кіеў кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзіміра Макея. Макей правёў шэраг сустрэч у Кіеве, але ўсе яны праходзілі без удзелу журналістаў. Дарэчы, толькі на адным з афіцыйных сайтаў — Урадавым партале — з'явілася інфармацыя па выніках перамоў, у прыватнасці, з новым украінскім прэм'ерам — Мікалаем Азаравым.
"Беларусь — дружалюбная суседняя краіна, асаблівы партнёр для Ўкраіны. Як і заўсёды паміж суседзямі, у нас ёсць тэмы для абмеркавання, пошуку кампрамісаў, але адназначна няма праблем, якія не вырашаюцца. У нас вельмі шмат магчымасцяў для развіцця двухбаковых адносінаў. Думаю, што і Беларусь, і мы зацікаўленыя ў гэтым ", — працытавала Мікалая Азарава яго прэс-служба.
Украінскі прэм'ер выказаў надзею, што візіт Віктара Януковіча ў Мінск дасць магчымасць вырашыць шэраг важных пытанняў. І для гэтага адпаведную падрыхтоўку павінна ажыццявіць міжурадавая ўкраінска-беларуская камісія.
У сваю чаргу Ўладзімір Макей павіншаваў Мікалая Азарава ад імя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды прызначэння на пасаду прэм'ер-міністра. "Беларусь ведае вас вельмі добра і з найлепшага боку. З прызначэннем вас на пасаду чакаем новага этапу развіцця нашых адносін", — сказаў Макей.
Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адзначыў, што нашая краіна разлічвае на развіццё адносін ва ўсіх без выключэння сферах. Па яго словах, для дасягнення гэтай мэты бакам неабходна правесці глыбокі аналіз стасункаў.
Падчас сустрэчы прэм'ер-міністр Украіны і Ўладзімір Макей абмеркавалі магчымыя сферы інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, у якіх можна дасягнуць хуткага і прыкметнага выніку, гэта, у прыватнасці, машынабудаванне, нафтахімія, ваенна-прамысловы комплекс, сельская гаспадарка.