Сусветны банк дасць Беларусі 60-80 мільёнаў долараў
Сусветны банк у бліжэйшым часе плануе прадаставіць Беларусі крэдыт на 60-80 мільёнаў долараў для рэалізацыі двух сумесных праектаў.
Пра гэта паведаміў дырэктар аддзела Украіны, Малдовы і Беларусі Сусветнага банка Пол Бірмінгем. Канчатковая сума фінансавання праектаў будзе канчаткова зацверджана цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў.
Плануецца, што грошы будуць накіраваныя на дадатковае фінансаванне праектаў па энергазберажэнні, на аб'екты сацыяльнай сферы, якія Сусветны банк рэалізуе ў Беларусі з 2001 года.
Таксама сродкі будуць накіраваныя на фінансаванне новага праекту, мэтай якога з'яўляецца павышэнне якасці вады, якая паступае ў жылыя дамы.
“Інтэрфакс”