Сваякам зняволеных забаранілі перадаваць у СІЗА КДБ паштоўкі

Паштоўкі перадаваліся з вясёлымі малюнкамі і надпісамі – "Трымайся! Мы з табой!", "Каханаму мужу", "Самаму лепшаму таце на свеце", "Не болтай!" і г.д.

"Мы страшна знерваваліся, таму што ў сітуацыі, калі лісты зусім не даходзілі, гэтыя паштоўкі з казённымі надпісамі былі заменай, вестачкай пра нашы пачуцці і эмоцыі", - распавяла сайту charter97.org жонка даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Змітра Бандарэнкі – Вольга Бандарэнка.

У СІЗА паведамілі, што з гэтага часу такія паштоўкі трэба адпраўляць толькі па пошце. Верагодна, і даходзіць яны будуць цяпер, як лісты - з "цэнзурай" і затрымкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі