Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Гэта выклікана прафілактычнымі мерамі супраць афрыканскай чумы свіней.

Еўрарадыё пабывала на свінакомплексе пад Магілёвам, пад'езды да якога перакрылі.

Такім чынам суседняя краіна спадзяецца не дапусціць на сваю тэрыторыю афрыканскую чуму.

Мяса ў мясцовых крамах "Усход" няма ўжо тыдзень, а пад'езды да свінакомплекса перакрылі бетоннымі плітамі.

Першы — у Іўеўскім раёне, другі — у Віцебскім.

А пакуль там прынятае рашэнне ўзмацніць кантроль на межах з нашай краінай.

Прычына – афрыканская чума свіней.

Жыхары некалькіх вёсак на мяжы Нясвіжскага, Клецкага і Капыльскага раёна не сталі чакаць афіцыйных паведамленняў пра афрыканскую чуму свіней.

Пра гэта паведамляе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі.