Прыпынены "экспарт свініны" з Віцебскай вобласці: хварэюць свінні

Здарэнне адбылося ў філіяле "Лучэса" Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў. Там было адзначана "павышанае захворванне" свіней. З-за гэтага і неабходнасці "ўдакладнення дыягназу" Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання "прыпыняе экспарт хатніх і дзікіх свіней, мяса і прадуктаў забою ад іх, усіх відаў харчовых прадуктаў, атрыманых ад такіх жывёл, з тэрыторыі Віцебскай вобласці".


Нагадаем, "Народныя навіны Віцебска" сёння паведамілі, што на свінакомплексе побач з вёскай Копці, нібыта, знішчаюць усё пагалоўе свіней у сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней. Трапіць на сам свінакомплекс было немагчыма — усе дарогі, у тым ліку прасёлачныя, перагароджаны пастамі міліцыі і ДАІ. Афіцыйнай інфармацыі не было.


Адзначым, што ветэрынарная служба Беларусі афіцыйна пацвердзіла ўспышку афрыканскай чумы свіней толькі ў Гродзенскай вобласці.


 

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі