Свіная чума ў Беларусі

 

Афрыканская чума свіней ― віруснае захворванне як хатніх свіней, так і дзікіх кабаноў, якое вельмі лёгка распаўсюджваецца і зусім не лечыцца. Для людзей небяспекі няма. А свіння можа памерці за два дні. Найчасцей сімптомы такія: тэмпература ў парсюка падскоквае да 40-42 градусаў, назіраецца кашаль, задышка, параліч канечнасцяў.

 

Калі ўсплывае афрыканская чума, то свіней знішчаюць у радыусе 20 км. Вірус можа распаўсюджвацца маланкава і прыносіць страты ў дзясяткі мільёнаў долараў.

 

Пасля выяўлення хворых жывёл месца іх знаходжання называюць ачагом захворвання. Вакол яго размяшчаюцца дзве небяспечныя зоны — першая (бліжэйшая) і другая (размешчаная далей). У эпіцэнтры з дапамогай ін’екцыі забіваюць усіх свіней, хворых і здаровых. Пасля чаго іх тушы спальваюць альбо закопваюць на глыбіню больш за два метры. Свінарнікі дэзінфікуюць, у наваколлі ўсталёўваюць строгі каранцін.

 

У першай зоне ўсіх свіней таксама забіваюць, але іх мяса накіроўваюць на мясакамбінаты і пускаюць на вараную каўбасу альбо тушонку. У другой зоне ветэрынары абмяжоўваюцца інфармаваннем насельніцтва і аглядам свіней. Пры гэтым свінакомплексы могуць не ўключаць у першую зону. Усіх свіней там заб’юць, толькі калі нейкая жывёла захварэе.

 

 

Пра гэта паведамілі вяскоўцы, якія ў пятніцу трапілі на прыём да Пятра Рудніка.

Такім чынам яны спадзяюцца спыніць міграцыю кабаноў і распаўсюджанне віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС).

А каб прайсці на АЭС, дастаткова пашпартных дадзеных. Еўрарадыё высвятляе, ці пачалі ахоўваць свіней як мірны атам.

Кіраўнік дзяржавы ў аўторак звярнуўся да тэмы афрыканскай чумы свіней.

“Гэта нармальна, калі кавалак мяса — 100 тысяч за кіло? Што таго кілаграма на сям’ю?” — пытаюцца людзі на вуліцах Мінска.

У Веткаўскім раёне створаны штаб па барацьбе з ёй.

З-за падазрэння на ўспышку хваробы вядзецца забой пагалоўя свіней на прыватных падворках.

Жыхарам аграгарадка Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзеншчыны рэкамендавана калоць свіней, бо там падазраюць выпадак афрыканскай чумы.