Кіраўнік Магілёўшчыны дазволіў гадаваць свіней каля свінакомплексаў

Па іх словах, кіраўнік вобласці паведаміў, што здымаецца 5-кіламетровая санітарная зона вакол свінакомплексаў і ўводзіцца аднакіламетровая. Свіней, па словах чыноўніка, можна гадаваць і ў аднакіламетровай зоне, але пры ўмове адпаведнасці ўсім патрабававанням санітарна-эпідэміялагічнай службы.

Акрамя таго, Руднік загадаў спыніць адміністрацыйную справу супраць сям'і Ліпецкіх з вёскі Сумарокава Магілёўскага раёна. Справу пачалі за тое, што яны адмовіліся знішчаць свіней на ўласным падворку.

Нагадаем, што 5-кіламетровая санітарная зона на гадаванне свіней каля свінакомплексаў была ўведзеная пасля ўспышкі афрыканскай чумы свіней у Беларусі. 

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі