Свіслач - бясплатная коўзанка для мінчукоў (фотарэпартаж)

Не паспела як след прымарозіць, як дзясяткі адчайных у каньках і без іх, сям’ямі і ў адзіноце выйшлі на лёд ля вялікага катка на Нямізе. А колькі той Свіслачы патрэбна, каб прамёрзнуць да дна? Неблагая эканомія і пэўны экстрым прысутнічае: лёд няроўны, ужо зрэзаны дарожкамі ад канькоў, накатаны. Людзей даволі шмат і з кожнай гадзінай более: людзі з катка смялеюць і выбіраюць адкрытую прастору шырокай часткі Свіслачы недалёка ад вострава Слёз.

Мост ад станцыі метро “Няміга” да Траецкага прадмесця рамантуюць з вясны, там немагчыма прайсці з-за слоты ды лужын, а зараз, да наступнага працяглага пацяплення, мост ужо і не патрэбны: смелыя могуць лёгка пераходзіць раку наўпрост!










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі