Святаслаў Вакарчук выступіў у Мінску на навагоднім карпаратыве
Народны дэпутат Украіны, кіраўнік фракцыі "Голас" і вакаліст гурта "Океан Эльзи" Святаслаў Вакарчук выступіў у Мінску на навагоднім карпаратыве. Запрасіла яго кампанія Wargaming, вядомая гульнёй World of Tanks, перадае УНІАН.
У партыі "Голас", якую ўзначальва Вакарчук, гэтую інфармацыю пацвердзілі. Выступ адбыўся 21 снежня. "Як казаў Святаслаў, музыкай займацца ён не спыняе (і гэта дазволена заканадаўствам)", — падкрэслілі ў партыі.
У тэлеграм-канале "Новина" паведамілілі, што за выступ Вакарчуку заплацілі 100 тысяч еўра. Акрамя таго, у райдэры спевака была прапісаная забарона на фота- і відэаздымкі выступу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.