Святлана Байкова знаходзіцца ў цяжкім стане
Стан Святланы Байковай, якая ўжо 5 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, цяжкі. Гэта датычыць як фізічнага, так і маральнага аспекту, паведаміў агенцтву БелаПАН яе адвакат Міхаіл Воўчак. Якія дзеянні да Байковай праводзіць следства, адвакат не сказаў. Ён адзначыў толькі, што новых абвінавачванняў падабароннай не прад'яўлялася.
Нагадаем, 24 чэрвеня генпракурор Рыгор Васілевіч падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай Святланы Байковай яшчэ на два месяцы — да 24 жніўня. Супрацоўніца Генпракуратуры была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 25 лютага. Крымінальныя справы на яе старшыня Камітэта дзяржбяспекі Вадзім Зайцаў пачаў 24 лютага. Байкову вінавацяць у незаконным вызваленні ад крымінальнай адказнасці і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў.