Сямашка: Беларусь зацікаўленая ў экспарце электраэнергіі ў Еўропу

Беларускі бок зацікаўлены ў экспарце электраэнергіі на еўрапейскі рынак. Аднак пакуль ёсць тэхнічныя праблемы для рэалізацыі падобных праектаў.
Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, цяперашняя электраэнергетычная сістэма Беларусі не вельмі супадае з еўрапейскай.

Таму для экспарту электраэнергіі можа быць вылучана асобная станцыя або пастаўкі электрычнасці будуць ажыццяўляцца праз стаўку пастаяннага току.

Сямашка адзначыў, што для рэалізацыі другога варыянту можа быць выкарыстана Зэльвенская ТЭС, магутнасцю каля 700 мегават, якую пабудуюць да 2015 года. Плануецца, што разам з Зэльвенскай ТЭС будзе пабудавана прылада стаўкі пастаяннага току.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі