Сярэдні заробак беларусаў за ліпень павялічыўся амаль на 2%
Розніца паміж самым нізкімі і самымі высокімі заробкамі ў Беларусі складае 21 мільён. Такія афіцыйныя дадзеныя прыводзіць беларуская статыстыка.
Сярэдні заробак беларусаў за ліпень вырас на 1,8% ці 125 тысяч беларускіх рублёў і склаў 7 мільёнаў рублёў. За студзень-ліпень сярэдні заробак склаў 6,5 мільёнаў рублёў.
Рэальны ж заробак (заробак, разлічаны з улікам спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) за ліпень зменшыўся — на 3,1%.
Самы высокі заробак адзначаюць у тых, хто займаецца дзейнасцю, звязанай з вылічальнай тэхнікай — 26,3 мільёнаў рублёў. А вось самы нізкі заробак атрымліваюць работнікі сацыяльных паслугаў — каля 4,5 мільёнаў рублёў.
Самы высокі заробак традыцыйна рэгіструецца ў Мінску — 9,3 мільёны, а самы нізкі — у Брэсцкай вобласці (каля 6 мільёнаў рублёў).