Сярэдні заробак у Беларусі за жнівень — каля 940 тысяч рублёў
Сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў жніўні 2008 года склаў 938 тыс. 342 рублі. А сярэдні заробак рабочых і службоўцаў быў крыху вышэйшым — 948 тыс. 939 рублёў. Такія звесткі Міністэрства статыстыкі і аналізу перадае БелаПАН.
У ліпені аналагічныя паказчыкі складалі 923 тыс. 277 і 941 тыс. 130 рублёў. Найбольшыя заробкі ў ліпені атрымлівалі на прадпрыемствах чорнай металургіі (1 млн. 739 тыс. рублёў), нафтаперапрацоўчай (1 млн. 679 тыс.) і хімічнай (1 млн. 303 тыс.) прамысловасці. Гэта ў 1,7—1,2 раза вышэй за сярэдні паказчык па прамысловасці — 1 млн. 43 тыс. рублёў, або на 13% вышэй, чым у сярэднім па краіне.
Шмат атрымлвіалі і будаўнікі — у сярэднім 1 млн. 213 тыс. рублёў (на 31% вышэй, чым у сярэднім па краіне).
А вось на прадпрыемствах швейнай прамысловасці сярэдні заробак у ліпені складаў 578 тыс. рублёў, тэкстыльнай — 653 тыс., гарбарнай, футравай, абутковай — 712 тыс., дрэваапрацоўчай — 819 тыс. рублёў.