Сярэдняя працоўная пенсія па ўзросце з траўня будзе 340,6 рубля

Сярэдняя працоўная пенсія па ўзросце з траўня будзе 340,6 рубля

Сярэдняя працоўная пенсія па ўзросце з траўня будзе складаць 340,6 рубля, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Такім чынам чыноўнікі пракаментавалі ўказ Аляксандра Лукашэнкі №142, згодна з якім з 1 траўня праводзіцца пераразлік працоўных пенсій.

Сярэдняя працоўная пенсія па інваліднасці складзе 291,2 рубля, пенсія ў сувязі са стратай карміцеля — 231,5 рубля. У сярэднім працоўныя пенсіі з траўня павялічацца на 5,4%.

Канкрэтнае павелічэнне пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад стажу працы і велічыні заробку перад пенсіяй, а таксама разнастайных надбавак, павышэнняў і даплатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі