Сяргей Гоўша: Статус сведкі мяне здзіўляе

Як распавёў Intex-press праваабаронца, перад пачаткам допыту ён папрасіў, каб пры размове прысутнічаў яго прадстаўнік, бо Канстытуцыя такое права дае. Аднак у гэтым было адмоўлена.

Допыт доўжыўся каля дзвюх гадзінаў. Напрыканцы гутаркі супрацоўнікі КДБ ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Гоўша змог паведаміць, што выклікалі яго ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. І такі статус яго здзіўляе: "Бо ў той дзень у Мінску мяне не было".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі