Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку пратэсту

Віцебскі апазіцыянер Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку пратэсту, паведамляе Радыё "Свабода".
Актывіст з 8 ліпеня знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання нібыта за парушэнне рэжыму адбывання ўмоўнага пакарання. Каваленка атрымаў яго за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай гарадской ёлцы ў студзені. Цяпер ідуць пятыя суткі яго галадоўкі.

Міліцыянты абвінавачваюць Каваленку ў тым, што ён вярнуўся дадому пазней за 21-ю гадзіну. Маці актывіста Лідзія Каваленка кажа, што спазненне было справакаванае — міліцыянты сачылі, калі Сяргей вернецца, і проста не пусцілі яго ў пад'езд, пакуль кантрольны час не выйшаў.

Сваякі актывіста непакояцца, што яму могуць прысудзіць "хімію" ці нават турэмнае зняволенне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі