Сяргей Ляховіч: Я хачу перамагчы Валуева і рэабілітавацца
Беларус Сяргей Ляховіч, экс-чэмпіён свету па боксе сярод суперцяжкавагавікоў па версіі WBO, лічыць, што паядынак з расіянінам Мікалаем Валуевым будзе самым складаным за яго баксёрскую кар’еру. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю расійскай газеце “Твой день”. Нагадаем, папярэдне бой Ляховіча і Валуева прызначаны на пачатак 2008 года.
“Мы з Валуевым зараз знаходзімся практычна ў аднолькавых умовах, - гаворыць Ляховіч. – І ён, і я нечакана прайгралі свае паядынкі і аддалі чэмпіёнскія паясы. І для мяне, і для яго гэта добры шанец рэабілітавацца”.
У той жа час беларускі баксёр лічыць, што таму з іх, хто прайграе, будзе вельмі цяжка, альбо ўжо і немагчыма вярнуць пазіцыі ў баксёрскім рэйтынгу.
Адзначым, што ў рэйтынгу WBA Сяргей Ляховіч зараз займае другое месца. Перамога над Валуевым – гэта добры шанец, каб стаць першым.
Афіцыйна пра бой Ляховіча і Валуева можа быць аб’яўлена на будучым кангрэсе WBA. Яго пераможца атрымае альбо часовы тытул чэмпіяна свету, альбо права пазмагацца з чэмпіёнам Русланам Чагаевым з Узбекістану.