Сяргей Сідорскі: Фактычна трэць эканомікі стратная

"Фактычна трэць эканомікі стратная", — заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння на пасяджэнні Савета міністраў, на якім падводзіліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым паўгоддзі.
Пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы. Прэм'ер-міністр прызнаў, што колькасць стратных прадпрыемстваў скарачаецца — гэты паказчык сёння знаходзіцца на ўзроўні 17-18%.

Аднак, паводле яго слоў, сітуацыя ў канкрэтных ведамствах выглядае інакш. Так, у сістэме Міністэрства прамысловасці 31% стратных прадпрыемстваў.

"Гэта значыць, фактычна трэць эканомікі стратная. І калі адкінуць невялікія суб'екты гаспадарання, кавярні, сталовыя, то за агульнымі лічбамі мы бачым у цэлым неспрыяльную сітуацыю, — сказаў прэм'ер-міністр.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі