Сяргей Сідорскі — новы “кандыдат” на прэзідэнта ад апазіцыі

“Народная воля” надрукавала ліст свайго чытача, які прапануе вылучыць кандыдатам на прэзідэнта ад апазіцыі дзейнага прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Аўтар ліста лічыць, што ўлады могуць дапусціць такога прэтэндэнта да ўдзелу ў выбарах. Таксама ён называе спадара Сідорскага “прагматычным гаспадарнікам”, які добра ведае эканоміку краіны.  Прагрэсіўныя лідэры апазіцыі павінны прапанаваць прэм’еру сваю маральную і палітычную падтрымку. Будучы прэзідэнт напэўна скарыстаецца іх дапамогай і будзе фармаваць свой кабінет з прафесіяналаў, а не з цяперашніх чыноўнікаў. Пажадана, каб Сяргей Сідорскі ў найбліжэйшы час публічна заявіў пра сваё рашэнне балатавацца кандыдатам на прэзідэнта, разважае чытач “Народнай волі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі