Сяргей Сямёнаў: На гэты раз памежнікі не пайшлі на канфлікт са мной

Суд Цэнтральнага раёна Гомелю апраўдаў жыхара абласнога цэнтра Сяргея Сямёнава. Яго збіраліся ўжо другі раз аштрафаваць за патрабаванне на беларуска-ўкраінскай мяжы беларускамоўнага бланка мытнай дэкларацыі і адмову запаўняць расійскамоўны бланк.

Аднак пасля таго, як пра справу Сямёнава даведалася ўся краіна і пра яе пачалі гаварыць высокапастаўленыя чыноўнікі, старшыня Канстытуцыйнага суда, судовы канвеер прыпыніўся.

Сяргей Сямёнаў распавёў “Еўрарадыё”, што не можа пакуль абскардзіць рашэнне першага суда, паводле якога яго аштрафавалі на 930 тысяч рублёў. Справа ў тым, што яму дагэтуль не выдалі пастановы суда. Днямі ў гэтай справе ён накіраваў заяву ў Цэнтральны суд.

Тым часам тры дні таму Сямёнаў зноў ехаў ва Украіну, дзе працуе. Вось што распавёў “Еўрарадыё” Сяргей Сямёнаў пра тое, як на гэты раз да яго аднесліся беларускія памежнікі і мытнікі:

“Памежнік, як звычайна паглядзеў мой пашпарт, але на гэты раз мытнікаў не клікаў, толькі тэлефанаваў начальству. Я лічу, што ў іх яшчэ няма беларускамоўных бланкаў дэкларацый, і яны вырашылі на канфлікт са мной гэтым разам не ісці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі