Сын Бакіева атрымаў часовы прытулак у Лондане?

Максім Бакіеў, сын экс-прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева, 18 чэрвеня атрымаў часовы прытулак у Вялікабрытаніі. Пра гэта са спасылкай на юрыдычную фірму Carter-Ruck Solicitors паведамляе сайт "Русская служба новостей". Максім Бакіеў прыляцеў у невялікае мястэчка Фарнбара недалёка ад Лонданана на прыватным самалёце прыкладна тыдзень таму. 14 чэрвеня ён быў затрыманы і падаў прашэнне пра палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, а часовы ўрад Кіргізіі на чале з Розай Атунбаевай запатрабаваў яго экстрадыцыі.

Раней па запыце кіргізскіх праваахоўных органаў ён быў абвешчаны ў вышук па каналах Інтэрпола.

Фота: gazeta.kg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі