Сёлета насельніцтва Беларусі зменшылася амаль на 16 тысяч чалавек
Амаль на 16 тысяч чалавек зменшылася ад пачатку года насельніцтва Беларусі. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат, на 1 лістапада ў нашай краіне жыло 9 мільёнаў 484 тысячы 300 чалавек. У Мінску сёлета насельніцтва павялічылася на тыя ж амаль 16 тысяч чалавек і склала 1 мільён 858 тысяч 100 чалавек. У той жа час у астатніх рэгіёнах краіны такой станоўчай дынамікі не назіраецца.